Андрэй Адамовіч

Citaten

maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
Піё ляціць, і стужкі дыму з комінаў
Кладуцца, як Бунюэлева лязо на месяц.
Белы тынк на дамах зліваецца са снегам.
Платы з лазы. Ціха. Румынія, сорак трэці,
дыверсанты ідуць па сцяжынцы –
вось і ўсё, што ты зможаш прыдумаць,
сочачы Піё ў небе.
maryandbooksciteerde uitvorig jaar
Стужка дыму, разьдзяліўшыся на два амаль аднолькавыя ланцужкі, нагадала яму сьпіраль ДНК, і мужчына падумаў, што ад таго ляшча, па якога едзе, сам ён адрозьніваецца вельмі нязначна — такая ж машына для абароны добра скамбінаваных бялкоў, што навучыліся капіяваць самі сябе.
maryandbooksciteerde uitvorig jaar
Віктар жыў на Трактарным заводзе, у доме, які будавалі для ідэальных, а засялілі сапраўднымі працоўнымі. Ня ведаючы слова “ляпніна”, яны не заўважалі яе.

Impressies

Дзмітрый «D.R.» Шулюкdeelde een impressie2 jaar geleden
👍De moeite van het lezen waard

Андрэй Адамовіч “Таўсціла і лешч”
1. Заманлівасць. Месца ў тройцы на Гедройца, дзе першае месца атрымаў Шчур. Невялічкі аб’ём, цікавая вокладка і першыя ж радкі. Першыя радкі мне яшчэ і пашанцавала паслухаць у чытанні аўтара, але на той час я стрымаўся і за кнігай не пайшоў. Пасля між іншым аўтар зноў засвяціўся побач з Гедройцам з кніжкай, якая як мне падаецца, выклікала больш рэакцыі і рэакцый, таму таксама магла заманіць да знаёмства з папярэдняй. А яшчэ ў нас топавая анатацыя. З нейкімі дзіўнымі пытаннямі ў ёй. А яшчэ назва, дзе падаецца размова пра дзвюх рыбін, але толькі падаецца. Усё разам працуе на тое, каб хоць бы паспрабаваць. Кажуць, некаторыя спрабавалі ў кнігарні і нават паспявалі давесці такую спробу да канца.
2. Корпанне ў носе. Вы не паверыце, але дзіўная такая кніжыца, што корпання ў носе ў ёй і няма, хоць у той жа час яна вельмі беларуская. На маю думку вось так і трэба рабіць беларускую літаратуру, калі ёсць літаратура, звычайны і зразумелы сюжэт, але ён відавочна пра беларусаў у Беларусі і бла-бла-бла. Аўтару не патрэбна тлумачыць. Галоўны герой маўчыць-маўчыць трывае. Цягнуць яго да нейкай мары, мэты, якая яму зусім непатрэбна. Побач людзі, якія жывуць сваімі побытавымі рэчамі і дакладна не разумеюць, чым ён займаецца. А ён ненавідзіць усю гэту белару… ой… рыбалку і рыбу. Але ж трэба. Бо вырасце сын, як ты яму раскажаш, што нічога ў цябе не атрымалася, трэба лавіць ляшча. Жонка сказала лавіць. Трэба адпавядаць таму, якім цябе жадаюць бачыць тыя, хто табой кіруе. Трэба ўзяць чужую мару і ісці да яе.
3. Зацягвальнасць. Кніга напісана лёгка і стылёва. Рыбалка, як і іншы “спартыўны” занятак з элементам спаборніцтва, дазваляе ўмоўна лёгка стварыць пэўны градус напружання. Чытачу робіцца цікава прасачыць да канца. Ці зловіць? Як зловіць? А што будзе далей? Аб’ём адпавядае тэмпу. Пры гэтым аб’ёму хапае, каб аўтар паспеў акрамя лёгкага тыповага сюжэціку накідаць для яго фанцікаў. Тут ёсць пытанні жыцця і смерці, напрыклад. Пытанні рыбака і рыбы. Гвалту і гвалту. Асэнсавання бессэнсоўнасці. То-бок персанаж жывы і на працягу творыка ён дыхае, ён думае, ён жыве. Ён ванітуе. Можна запаралеліць гэтыя ваніты з аўтарскімі ванітамі, калі ён піша патрэбную аўдыторыі хуйню, якую аўдыторыя ўрэшце выкупае, але гэта не прыносіць ніякага задавальнення, бо ад гэтага калупання ў носе аўтару з самага пачатку было млосна, а зараз млосна невыцерпна.
4. Чаму я не хацеў ісці да канца? А не было такога. І мне складана ўявіць, што можа перашкодзіць дачытаць гэту кніжку. Магчыма, хтосьці не любіць, калі аўтар разумнейшы ў нейкім пытанні і мастацкі твор мае пэўны аб’ём новай і цікавай інфармацыі. Ці хтосьці не любіць рыбалку. Але і галоўны герой не любіць, то тым лягчэй будзе яму спачуваць))
5. Ці ідзём далей? Канешне. Кніжка вельмі добрая для знаёмства з сучасным беллітам. Тут і нецэнзуршчына і жывая мова і персанажы даволі жывыя і знаёмыя і праблематыка па-свойму, мне падаецца, блізкая ўсім. Вам можа падавацца, што я празмерна хвалю гэту кніжку і аддаў бы ёй усе прэміі свету, але, насамрэч, не. Кніжка нармальная. Мне падаецца, што літаратура і павінна быць такая. Каб можна было гаварыць пра станоўчыя бакі творыка, яго свежасць, своечасовасць, не спатыкаючыся аб адсутнасць літаратуры ці аўтарскае нетрыманне. Творык не супер-дупер. Ён проста станоўчы. Наколькі станоўчы кожны з вас вырашыць сам за сябе. Аўтар здолеў выдаць добрую ідэйку і рэалізаваць яе патэнцыял. Але справа ў тым, што рэалізаваць патэнцыял творыка на дзясятку не азначае напісаць творык на дзясятку. Напоўніць стакан вадой да краю – гэта не пераліць у стакан літр вады.
Працягнем далей)) Там кажуць яшчэ 100 гадоў таму марсіяне Беларусь захапілі, то, мабыць, трэба глянуць. А вы чытайце добрыя кнігі, пішыце добрыя кнігі і далей ідзіце за мной праз гэту дрыгву.

  • niet beschikbaar
    Андрэй Адамовіч
    Таўсьціла і лешч
    • 6
    • 8
    • 2
    • 3
    be
  • maryandbooksdeelde een impressievorig jaar
    👍De moeite van het lezen waard

  • niet beschikbaar
    Андрэй Адамовіч
    Таўсьціла і лешч
    • 6
    • 8
    • 2
    • 3
    be
  • maryandbooksdeelde een impressie2 jaar geleden
    👍De moeite van het lezen waard

  • niet beschikbaar
    Андрэй Адамовіч
    Дзень паэзіі смерці дзень
    • 7
    • 11
    • 1
    • 1
    be
  • fb2epub
    Sleep je bestanden hiernaartoe (maximaal 5 per keer)