Выгляні, месяц бяляны, Светач ад веку да веку; Сведкаю будзь неабманнай Гэтагу сну чалавека.
Вероникаciteerde uit6 jaar geleden
Стражнік (адскакваючы, як бы спужаўшыся)
Моя мамаша…
Сам (валячыся на калені над замёрзшай)
Мая жонка…
Вероникаciteerde uit6 jaar geleden
мужчына
Мы йшлі сюды шукаць начлегу — Глядзім — ляжыць, як корч, кабета.
Вероникаciteerde uit6 jaar geleden
Скора за стражнікам уваходзяць два музыкі — адзін са скрыпкай, другі з гармонікам; як увайшлі, усе перасталі пець.
Вероникаciteerde uit6 jaar geleden
Па выхадзе фокусніка Сам пачынае нехаця званіць пальцамі па ліры. Усе звяртаюць на яго ўвагу.
Колькі галасоў
А, лірнік! Што там шэпчаш звонам?! Грымні, каб чутна ўсім было нам.
Вероникаciteerde uit6 jaar geleden
Фокуснік (дастаючы з-пад палы паперыну, зложаную гармонікам, і кланяючыся гасцям)
3 вашай ласкі, сызвалення Даць хачу вам прадстаўленне, Каб вас лепш ахвота брала, Лепш шынкоўня таргавала.
Вероникаciteerde uit6 jaar geleden
Уваходзіць фокуснік; мнішка з нічым выходзіць.
Вероникаciteerde uit6 jaar geleden
Сам (падымаючы з дзяўчынай чарку)
За тых, хто родны край зніштожыў I к цемрам вечным кладкі мосціць. За тых…
Вероникаciteerde uit6 jaar geleden
У шынку ўсільваецца гоман; дзяўчаты ўвіваюцца, падаючы гасцям то гарэлку, то піва.
Пры 1-м століку
1-ы (да 2-га)
Пі! Што глядзіш, як бы нясмела? Пі, каб аж сэрца скрыгатала! Каб аж душа, як дым, курэла I дымам вочы засцілала.
Вероникаciteerde uit6 jaar geleden
Спачатку нікога няма, апрача шынкара і чатырох дзяўчын для паслугі, пасля пачынаюць сыходзіцца госці, выгляд маюць усе яны ўбогі, прыбіты, няшчасны. Ад трэцяга абразу прайшло колькі часу.