Зборнік А. Станкевіча «Прынагоднае» — мастацкае люстэрка яго напружанай інтэлектуальнай працы, вынік працяглых пошукаў, назіранняў і творчых знаходак.
Значную частку зборніка займаюць вершы ды эпіграмы.
Несумненную гістарычную каштоўнасць уяўляюць дакументальныя занатоўкі і навукова-публіцыстычныя творы А. Станкевіча, яго выступленні, а таксама разважанні і меркаванні па актуальных пытаннях грамадскага жыцця.
«Прынагоднае» чытаецца лёгка, на адным дыханні, з захапленнем.