be
Юры Бандажэўскі

Турма і здароўе

Meld me wanneer het boek is toegevoegd
Dit boek lezen upload een EPUB- of FB2-bestand naar Bookmate. Hoe kan ik een boek uploaden?
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Цяпер усё часьцей можна пачуць такія слушныя словы: «Разам са зьняволеным сядзіць і яго сям’я. Яна таксама пакутуе маральна і фізычна».
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Чалавеку на волі цяжка ўявіць сабе тое штодзённае чаканьне пошты, якое перажываюць людзі за кратамі, калі яны просяць турэмніка прынесьці з цэнзарскай лісты з волі і пакутуюць ад таго, што ім у гэтым адмаўляюць.
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Вы — воўк. Вы адчуваеце свае магутныя лапы, моцныя іклы, гнуткае цела. Вы магутны і моцны драпежнік.
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Бадай ва ўсіх зьняволеных у турэмных умовах кепска гояцца раны і скурныя покрывы. Працэсам клеткавага аднаўленьня, зноў жа, перашкаджае наяўнасьць у арганізьме радыеактыўных элемэнтаў.
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Нескладаныя практыкаваньні, якія ўваходзяць у склад энэргетычнага трэнінгу, актывізуюць энэргетычную сыстэму і накіроўваюць жыцьцёвую энэргію ў галаўны мозг. Дадам, што ва ўмовах зьняволеньня, дзе вязьні гадамі ня маюць сэксуальных кантактаў з жанчынамі, гэтыя практыкаваньні робяць супакаяльны ўплыў і ў пэўнай меры здымаюць сэксуальнае напружаньне.
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Лічу, што апазыцыйным палітыкам трэба, як касманаўтам, рыхтавацца да турмы і фізычна, і псыхалягічна.
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Нішто ня шкодзіць чалавеку ў няволі так, як гультайства. Гэта просты шлях да дэградацыі асобы. Калі вас за кратамі абавязваюць працаваць ці прапануюць працу — трэба рабіць. Нельга паразытаваць на сям’і. Праца можа быць рознай, варта толькі імкнуцца выбраць яе, зыходзячы з уласных магчымасьцяў. Не адмаўляйцеся ад прапановы асвойваць новыя прафэсіі.
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Калі я прыйшоў на першае кароткатэрміновае спатканьне (тэлефонная размова праз шкло), я меў вельмі прыгнечаны выгляд. Жонка Галіна, мая вучаніца ў навуцы, дзіцячы лекар па прафэсіі і выдатны псыхоляг па жыцьці, сказала мне словы, якіх я ніколі не забуду: «Не хвалюйся, я цябе знайду, дзе б ты ні быў!».
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Дарэчы, у літаратуры па турэмнай псыхіятрыі (зноў жа турэмная бібліятэка!) я знайшоў наступныя зьвесткі: пасьля пяці гадоў зьняволеньня ў чалавека пачынаюцца незваротныя псыхічныя зьмены.
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Цікавая акалічнасьць: у найбольш радыяцыйна забруджаных у выніку аварыі на ЧАЭС Гомельшчыне і Магілёўшчыне ў апошнія два дзесяцігодзьдзі назіраецца найвялікшы рост злачыннасьці па краіне.
fb2epub
Sleep je bestanden hiernaartoe (maximaal 5 per keer)