be
Алена Брава

Каменданцкі час для ластавак

Meld me wanneer het boek is toegevoegd
Dit boek lezen upload een EPUB- of FB2-bestand naar Bookmate. Hoe kan ik een boek uploaden?
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Ластаўкі робяць гнёзды не з галінак, як іншыя птушкі, а, лічы, з бруду — з гліны ды зямлі, змяшаных са слінаю, і лепяць іх зноў жа не на дрэвах, а прымацоўваюць куды заўгодна: да балконаў, карнізаў. Яны здольныя нарадзіць і выхаваць патомства практычна ў любых умовах. Вось толькі ў клетцы жыць не могуць…
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Ну, рэклама яна і ёсць рэклама, тут дарэчы будзе прыгадаць адзін анекдот: нейкі жыхар раю папрасіўся ў турыстычнае падарожжа ў пекла. Прыехаў, а навокал — карнавал, спяваюць, танцуюць, а напаўаголеныя абарыгенкі ніколькі не падобныя да нудных векавух, ягоных суседак па Элізіуму. Спадабалася. Вяртаецца, значыць, ён да Бога і просіць: адпусці мяне, маўляў, у пекла на ПМЖ. Не паспеў аформіць дакументы, як чэрці яго пад пахі і — на патэльню. Мужчына той лямантаваць: як так, я ж зусім іншае бачыў! А Гасподзь яму ў адказ: турыстычнае пажарожжа, даражэнькі, гэта адна справа, а эміграцыя — зусім іншая.
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Андрыя пакрывае плечы чорнай карункавай мантыльяй, пэўна, таксама бабулінай. Яе вішнёвыя вочы поўныя слёз. “Ты ведаеш, калі паўночныя амерыканцы нападуць на нас, я памру сеньярытай. Я яшчэ ніколі не была з мужчынам.” Ну, я дык памру ўзаранай глебай, але ад гэтага, далібог, не лягчэй.
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    каб, нарэшце, атрымаць адказ на сподачку з блакітнай аблямовачкай.
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Любімыя дзеці не пішуць вершаў, бо кожны верш ёсць крык: “Перавяжыце мне раны!”
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    Мужыкі трапляліся — цюхцяі, пусці-павалюся, маці мая такіх апоўзлікамі называе.
fb2epub
Sleep je bestanden hiernaartoe (maximaal 5 per keer)