be
Вольга Гапеева

Прысак і пожня

Meld me wanneer het boek is toegevoegd
Dit boek lezen upload een EPUB- of FB2-bestand naar Bookmate. Hoe kan ik een boek uploaden?
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    там сапраўды ёсьць рамантыка разгубленага шаленства
    дзе адчуваеш сваю непатрэбнасьць і шахеразадства
    тысяча і адна сэкунда ў абдымках
    а потым (а зранку)
    сабак напаткаю непадалёк ад гатэлю
    яны будуць шукаць дарогу назад да твайго верша
    адкуль зьбеглі мінулай ноччу
    напэўна хацелі праверыць
    ці сапраўды ў гарах ужо зіма
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    і ніякіх табе перамоваў
    па ўладкаваньні канфліктаў у сэктары сэрца
    ведай сабе захоўвай нэйтралітэт
    начапіўшы на галаву пакет
    можна ўявіць сябе паветраным шарыкам
    і болей не клапаціцца пра кісларод
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    мы з розных сінтаксісаў
    і мне так бракавала
    кропкі
    каб абярнуць складаную залежнасьць
    ў асобны просты сказ
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    трэба шпарчэй даляцець
    і палёт перажыць як непазьбежнае ліха
    у гэтага лісьця вага ў пашане
    хутчэй датыкнуцца б наждачнай шчакі травы
    і гніць, парахнець, перамешваць пах свой сасьпелы з парэшткамі кветак
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    я кідала вогнішчу хруст сваіх костак і
    косткі
    хутка згаралі пакідаючы пыл і попел
    чужынцы вуглём на мне малявалі розныя гукі
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    я – воля
    жыву на вуліцы ганны
    сябрую з дзяўчынкай норай і хлопчыкам жэнем
    зьбіраю каменьчыкі ўлетку
    і вельмі люблю кукурузу
    а ты?
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    толькі чамусьці займеньнік ён
    да займеньніка ты раўнуе мяне
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    прыём прыём
    як чуваць мяне
    вы ўмееце карыстацца палачкамі?
    тады вазьміце адну і ўтыркніце сабе ў сэрца
    а другую вышліце мне поштай
  • maryandbooksciteerde uit2 jaar geleden
    і перамінаючы пальцамі мякіш я думаю
    дакладней рашаю задачку:
    колькі чорных сукенак можа зьмясьціць сэрца
    пры ўмове што сэрца – маё
fb2epub
Sleep je bestanden hiernaartoe (maximaal 5 per keer)