bookmate game
be
Boeken
Павал Касцюкевіч

Бульба ў райскім садзе

Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкетырам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»?

500 гадоў пасля выхаду скарынаўскага выдання перакладчык ізраільскай літаратуры і асірыёлаг-аматар Павал Касцюкевіч узяўся ўважліва перачытаць біблійныя аповеды і пашукаць у іх жывыя паралелі з беларускай і габрэйска-ізраільскай культурай, гісторыяй і палітыкай.
80 afgedrukte pagina’s
Oorspronkelijke uitgave
2019
Jaar van uitgave
2019
Hebt u het al gelezen? Wat vindt u ervan?
👍👎

Impressies

  • maryandbooksdeelde een impressie3 jaar geleden
    👍De moeite van het lezen waard
    🌴Mooi tussendoortje
    🚀Verslavend
    😄Hilarisch

Citaten

  • maryandbooksciteerde uit3 jaar geleden
    Колькі ж адказны кватэранаймальнік плаціць за гэтыя выгоды? У эдэмскай жыроўцы, якой ёсць фактычна ўвесь другі раздзел Кнігі Роду, над усімі графамі выдаткаў лунае нябачнае паведамленне, што сто адсоткаў жыллёва-камунальных паслуг пакрывае нябеснае гаспадарства. Калі ж казаць больш прадметна, дык за свае даброты Госпад патрабуе ў першых людзей толькі аднаго — не лезці ў палітыку:
    «І загадаў Госпад Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ўдосталь ты будзеш есці, але з дрэва веды дабра і зла не еш з яго; бо ў дзень, калі ты з’ясі яго, смерцю памрэш».
  • maryandbooksciteerde uit3 jaar geleden
    Сацыяльнае жытло на вуліцы Эдэмскай найбольш нагадвала ўтульны катэджык у прыватным сектары. Пабудаваны як для сябе. Сцены са шчыльнага шэрагу дрэваў, яны ж — раскошны пладовы сад. У аздобе інтэр’еру зіхцяць крышталь і камень онікс. Ужо падведзеныя камунікацыі — «і рака выцякала з Эдэну, каб паіць сад»6.
    Цэнтральнае ацяпленне таксама не падкачала — Адам Бацькавіч і Ева Адамаўна круглы год гойсаюць па райскіх дзялках абсалютна голыя.
  • maryandbooksciteerde uit3 jaar geleden
    Дзеля справядлівасці варта заўважыць: на старонках Старога Запавету то сям, то там усплываюць земнаводныя пачвары, якія нам, сучасным людзям, не да канца, мякка кажучы, вядомыя. Як, напрыклад, Левіятан, які «кіпяціць багну, як кацёл, і мора ператварае ў кіпучую мазь; пакідае за сабою светлую сцежку; бездань здаецца сівізнай»4. Або невядомая неверагодная Рыбіна, што ў адзін дзень свайго бурлівага жыцця ў педагагічных мэтах узяла і праглынула Ёну, які спрабаваў уцячы ад Божага размеркавання з інстытута прарокаў.

Op de boekenplanken

fb2epub
Sleep je bestanden hiernaartoe (maximaal 5 per keer)