be
Андрэй Адамовіч

Таўсьціла і лешч

Meld me wanneer het boek is toegevoegd
Dit boek lezen upload een EPUB- of FB2-bestand naar Bookmate. Hoe kan ik een boek uploaden?
  • maryandbooksciteerde uitvorig jaar
    “Што будзе рабіць на пэнсіі пакаленьне праграмістаў? Няўжо таксама даваць сьвіньням?”
  • maryandbooksciteerde uitvorig jaar
    Кант казаў, што трэба не рабіць зла іншым, але ён нічога не казаў пра тое, што трэба рабіць. Я цяпер зразумеў, што трэба адсоўваць сьмерць, боль і адчай. Але я ня ведаю, як гэта рабіць і ці магчыма гэта наогул.
  • maryandbooksciteerde uitvorig jaar
    Максім згадаў ляшча, якога бачыў у сьне. Велічнага, падобнага да скалы, такога, што ён мог бы стаць прычынай веры ў сваё містычнае зьяўленьне ў сусьвеце, а ня быць плёнам камбінацыі амінакіслотаў. На такім ляшчы мог палягаць сэнс жыцьця. Такі лешч мог бы праглынуць любога, а выплюнуць у нейкім іншым сьвеце, дзе ніколі не заходзіць сонца й няма сьмерці. Але гэты лешч не існаваў, ён быў толькі плёнам сну, уласных Максімавых спадзяваньняў і фантазіяў.
  • maryandbooksciteerde uitvorig jaar
    Паміж крыламі стаіць Зэбра паласатая, беларускага дна зэбра драпежная — Акунь Акунёў. І зь ім дружына ягоная. Але гадаваліся яны далёка, у ф’ёрдах нарвэскіх. Клічуць яго Аконунгам. Шмат пагубіў рыбы Аконуг. Хапае ён рыбіну, уздымаючыся з дна, выпускае кішкі ў ваду, прабівае пухір. Ікру плюе ў ваду, дружына ягоная апладняе ікру без разбору.
  • maryandbooksciteerde uitvorig jaar
    Стойце, стойце. Што гэта пішчыць?
    — Гэта сыгналізатары, у більдзюжнікаў. Самі бухаюць, а як паклёўка, сыгналізатар пішчыць. Пакуль дабягуць, лешч ім ліст напіша, пачнуць цягнуць, тут ім паштар па плячы — грук, расьпішыцеся, вам ліст ад ляшча, — патлумачыў Віктар.
  • maryandbooksciteerde uitvorig jaar
    Віктар жыў на Трактарным заводзе, у доме, які будавалі для ідэальных, а засялілі сапраўднымі працоўнымі. Ня ведаючы слова “ляпніна”, яны не заўважалі яе.
  • maryandbooksciteerde uitvorig jaar
    Стужка дыму, разьдзяліўшыся на два амаль аднолькавыя ланцужкі, нагадала яму сьпіраль ДНК, і мужчына падумаў, што ад таго ляшча, па якога едзе, сам ён адрозьніваецца вельмі нязначна — такая ж машына для абароны добра скамбінаваных бялкоў, што навучыліся капіяваць самі сябе.
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкciteerde uit2 jaar geleden
    — І каб ані цягаў. Каб не цягаў. Каб ані бачыў яго, ані чуў. Каб анібачыў. Каб ані кругоў па вадзе. Кабані кругоў. Каб вышмаргнуўся шнур. Каб вышмаргнуўся. Каб зламаў зазубень. Каб зазупень. Каб ані лускі табе. Кабані лускі. Каб ані сэлфі зь ім. Ані сэлфі. Каб матыль падох. Каб падох. Каб апарыш — у мух. Кабу мух. Каб ані лускі, каб ані хваста! Кабані хваста. Амін
fb2epub
Sleep je bestanden hiernaartoe (maximaal 5 per keer)